Новости

Моўны Год

Год назад цяжка было ўявіць, што ў горадзе адкрыюцца курсы, ды не якія, а па-беларуску ды яшчэ абсалютна бясплатна!

Але ж такая справа аказалася здольная і рэальная. І вось у мінулую сераду курсы “Мова нанова” адзначылі свой першы года існавання у нашым горадзе. Аднак гаварыць аб гэтым з’яуленні толькі з лінгвістычнага боку будзе не зусім правільна. “Мова нанова”- гэта не толькі моўныя курсы, але і культурная пляцоўка, на якой можна сустрэць як мясцовых, так і запрошаных сталічных знакамітасцей. Не так даўно мы пісалі аб выступе Івана Кірчука, а сёння коратка распаведаем хто віншаваў курсы за першым годам.

2017 05 05 mova nanova 1

Па-першае трэба сказать, что “Мова нанова”- гэта не сумны праэкт. Увесь навучальны працэс адбываецца не змушана, лёгка, з гульнямі ды жартамі. Амаль, што ўсе вывучалі родную мову ва ўстановах адукацыі, але трошкі падзабыліся яе. І на курсах усе маюць магчымасць пачаць усе занава, альбо проста нагадаць.

2017 05 05 mova nanova 2

Кожную сераду ўвечары ў офісе грамадзянскага аб’яднання “Реальный мир” праходзяць заняткі для ўсіх ахвочых. І таксама да запрошаных гасцей: ад беларускамоўнага бармена да дацэнта БДУ, ад дызайнера да рэдактара радыё і дырэктара дому адпачынку.

2017 05 05 mova nanova 3

Музычныя госці грымнулі сваімі струнамі гітар, жалейкамі і рознымі іншымі музычнымі прыладамі так, што адгукаецца і па сёння. Светлагорцы пазнаёміліся не толькі з маладымі гуртамі і выканаўцамі, паслухалі тых, каго тут наўрадці калі яшчэ пачуеш. Гурт “Re1ikt“, Іван Кірчук, Зміцер Вайцюшкевіч і Сяржук Доўгушаў сабралі аншлагі. Але на гэтым арганізатары курсаў спыняцца не будуць. На перадзе яшчэ шмат задум, гасцей і заданняў для “студэнтаў”.

На дзень народзіў курсаў, арганізатары запрасілі маладога музыку і ўдзельніка мінскага гурта “HandMadE” – Яўгена Валошына. І выбар гэты быў зроблены невыпадкова. Сам Яўген - носьбіт беларускай мовы яшчэ са школы, бо навучаўся там толькі па-беларуску. Да того ж яшчэ і з’яўляецца журналістам. У 2010-2011 гадах узначальваў аддзел журналісцкіх расследаванняў у газэце «Звязда». Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расследаванні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009 і 2010 гады. Пасля выдання 3 кастрычніка 2009 г. яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусi легальна прадаюць наркотыкi» ў краіне забаранілі продаж спайсу. Другую ўзнагароду прысудзілі адразу за два артыкулы: «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне» і «Бітва за роднае слова». Таму госці пачулі не толькі песні Яўгена пад гітару, але і даведаліся пра цікавыя моманты, незаўважныя журналісцкія дробязі і досвед гэтай прафессіі.

2017 05 05 mova nanova 5

Што датычыцца музыкі і гурта, тут таксама цікавыя гісторыя. На песню «Вуліца-дым» тэлеканал «Лад» зняў кліп для праграмы “PROдвижение”, які трапіў у ратацыю на музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011 году “HandMade” даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў мінскі Дзіцячы дом №2. Аўтарамі тэкстаў песень з’яўляюцца Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын і Андрэй Маркуц, аўтарамі музыкі — сам Яўген і Андрэй Маркуц.

Канешне, словамі цяжка перадаць атмасферу і дух, якія пануюць на такіх сустрэчах. Таму, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць ці прачытаць. Курсы “Мова нанова” запрашаюць вас па серадах кожны тыдзень, акрамя летніх вакацый, якія адбудуцца з 1 чэрвеня па 31 жніўня.

2017 05 05 mova nanova 7

Наши Партнёры:
Дворик
Pizza Smile
Центр СТО
АвтоМойка
4Комнаты